Дзень Канстытуцыі

Дата: 20 марта 2019 в 15:49
409 просмотров

15 сакавіка ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Падчас мерапрыемства дзеці мелі магчымасць успомніць асноўны дзяржаўны дакумент Рэспублікі Беларусь, паглядзелі маляўнічыя краявіды роднага краю, выказалі словы-пажаданні Беларусі, паўдзельнічалі ў акцыі “Спяём гімн разам”. Былі ўручаны падарачныя камплекты “Я – Грамадзянін РБ” тым, хто ўжо атрымаў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Запамінальным акордам прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь, які выконвалі разам вучні і настаўнікі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.