Экскурсія “Віцебск гістарычны”
На базе музея праходзяць заняткі па інтарэсах “Музейная мазаіка”. Навучэнцы заняткаў па інтарэсах і актыў музея на восеньскіх канікулах пабывалі ў Віцебску на экскурсіі “Віцебск гістарычны”, наведалі гістарычныя месцы горада, пабывалі ў музеі Міная Шмырова, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, даведаліся пра асабовую трагедыю М. Шмырова і яго подзвігаг. Паглядзелі ўрывак дакументальнага фільма. Экскурсія вельмі спадабалася.

Выстава “Машынкі шчаслівага дзяцінства”
У музеі «Беларуская хатка» Амбрасавіцкай базавай школы з 18 па 30 лістапада працавала выстава «Машынкі шчаслівага дзяцінства”, якая была арганізавана па ініцыятыве актыву актыву музея. Наведаць яе мог кожны жадаючы.
У зборы цацак удзельнічалі як вучні школы, так і педагогі.
Усяго на выставу было прадстаўлена больш 100 машынак розных відаў і гадоў. Наведвальнікі выставы ўбачылі механічныя машынкі і матацыклы, машынкі сельскагаспадарчай тэхнікі, пасажырскага транспарту, спецыяльнай тэхнікі, будаўнічай, ваеннай тэхнікі, спартыўныя машынкі.
Памяшканне ператварылася ў гульнявы пакой з дзясяткамі розных транспартных сродкаў, бо наведвальнікам была дадзена магчымасць не толькі патрымаць цацкі ў руках, але і пагуляць з імі. Гэтым і скарысталіся вучні пачатковых класаў і дашкольнікі.
А вось старшакласнікаў асабліва ўразіла калекцыя легкавых машынак (а іх 24 штукі), якую прадставіў педагог школы Рамановіч Іван Анатольевіч, якую ён збіраў калі быў студэнтам.
Для дарослых наведванне экспазіцыі аткрыла свет успамінаў і вяртанне ў шчаслівае дзяцінства, хоць і без такіх прыгожых цацак.
Выстава прынесла задавальненне як наведвальнікам выставы, так і яе арганізатарам.


У музеі праводзіцца цыкл заняткаў “З гісторыі музейнага экспаната”.
У лістападзе гэтага года навучэнцы пазнаёміліся з пралкай, яе гісторыей, прымяненнем. Паспрабабавалі нават самі расчасаць воўну на грэбнечасальніку, спрасці нітку. На занятках адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, развучвалі скарагаворкі, гулялі ў гульні.
Заняткі прайшлі цікава, пазнавальна і весела.


Выстава «Скарбы бабулінага куфэрка»
Перад Новым годам на базе музея была арганізавана выстава «Скарбы бабулінага куфэрка», на якой былі прадстаўлены навагоднія цацкі 20 стагоддзя. Яе наведалі вучні пачатковых класаў і выхаванцы дзіцячай установы. Навучэнцы з цікавасцю разглядалі навагоднія цацкі, навагоднюю ёлку.

Экскурсія “Полацк гістарычны”
Полацк з'яўляецца самым старажытным горадам Беларусі. Заснаваны ён быў у 862 годзе. Полацк – гэта радзіма многіх беларускіх дзеячаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Полацкага княства. Да іх можна аднесці Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага і многіх іншых. Пра гэтых выбітных людзей многае нагадвае ў Полацку. У іх гонар устаноўлены помнікі і названы вуліцы.
Мы прыехалі ў Полацк на дзізелі і запланавалі пешую экскурсію па горадзе. Першым запланаваным пунктам наведвання ў нас быў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр ці ж проста манастыр Еўфрасінні Полацкай.
Уваходам на тэрыторыю манастыра з'яўляецца надвратная Званіца. Але, каб туды патрапіць, у жанчын абавязкова павінен быць галаўны ўбор. Таксама нельга ўваходзіць жанчынам у штанах. Побач з уваходам ёсць іконная крама і там можна ўзяць і хустку, і нешта накшталт спадніцы бясплатна.
Тэрыторыя манастыра-месца душэўне, утульнае і спакойнае. Тут адпачывае душа. На тэрыторыі манастыра знаходзіцца свята-Еўфрасіннеўская царква, Крыжа-Узвіжанскі сабор, у якім захоўваюцца мошчы Еўфрасінні Полацкай, копія крыжа асветніцы.
Потым пайшлі ў бок помніка Францыску Скарыну. Прайшоўшы крыху далей, бачым скульптуру карабля. Карабель агароджаны каваным плотам, каб наведвальнікі маглі палюбавацца ім на адлегласці, не чапаючы рукамі. Напэўна ён мае далікатныя дэталі, і калі кожны цікаўны наведвальнік яго пакратае, то што-небудзь абавязкова зламаецца.
Затым мы трапілі ў цэнтр Еўропы, аб гэтым нас папярэдзіў помнік “Полацк- геаграфічны цэнтр Еўропы”, пабывалі каля памятнага знака”Купец”, нават патрымаліся за грошык у руках купца, для багацця. Нягледзячы на халоднае надвор’е, настрой быў і экскурсія спадабалася.


Выстава “Мы капілку купляем – туды грошы кідаем”
На днях у школьным музеі школы завяршыла працу выстава, якая называлася “Мы капілку купляем – туды грошы кідаем”.
На выставе былі прадстаўлены капілкі зробленыя з розных матэрыялаў і розных гадоў выпуску. Самая старэйшая прасмасавая 1962 года выпуску, у выглядзе бочачкі.
Вырабы для экспазіцыі перадавалі настаўнікі, аднавяскоўцы, вучні. Некаторыя з іх стануць пастаянным упрыгожваннем экспазіцыі, іншыя па заканчэнні экспазіцыйнага тэрміну вернуцца дадому да іх уладальнікаў.
Ну а зараз пра саміх скарбонках-рознакаляровых, яркіх, маляўнічых! Чаго і каго сярод іх толькі няма! Нібы вытанчаныя ўпрыгажэнні, а таксама мульцяшныя персанажы або героі дзіцячых кніг, яны замерлі на паліцах і кубах. Замерлі і ціхамірна адпачываюць, важна пазіраючы здалёку на ўваходных наведвальнікаў і быццам кажучы " заходзьце-заходзьце! Паглядзіце, якія мы прыгожыя і арыгінальныя. А ў вашым доме ёсць скарбонка?»
Шматстайная колеравая гама выстаўленых прадметаў мірна суседнічае з рознымі матэрыяламі, формамі і відамі. Былі прадстаўлены скарбонкі са скуры і дрэва, пластмасы і жалеза. Нават красавалася звычайная шкляная банка, закатаная вечкам, пад якой «схаваліся» зберажэнні.
Асабліва дзяцей уразілі музычныя капілкі, якія спявалі, калі ў іх апускалі манеткі.


“Калядкі – вясёлыя святкі”
Мабыць, няма іншага свята, якое адзначалася б такім багаццем звычаяў, абрадаў, прымет, як Ражаство і Каляды.
Калядкі-гэта спецыяльныя песні з пажаданнямі багатага ўраджаю, здароўя, згоды ў сям'і. Звычай "клікаць Каляду" быў вядомы па ўсёй Беларусі: пад вокнамі кожнага дома спяваліся калядкі з пажаданнямі гаспадарчага дабрабыту ў будучым земляробчым годзе; славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі калядоўшчыкаў
У нашай школе стала добрай традыцыяй праводзіць Каляды. У гэтым годзе ўдзельнікі заняткаў па інтарэсах “Музейная мазаіка” падрыхтавалі святочную праграму-віншаванне “Калядкі – вясёлыя святкі” і з гэтай праграмай наведалі аднавяскоўцаў.
Калядоўшчыкі хадзілі ад хаты да хаты з зоркай, казой, ражанымі, выконвалі калядныя песні, калядныя пажаданні гаспадарам, танчылі.
Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.
Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце. Аднавяскоўцы запрашалі наведаць і ў наступным годзе.
Свята завяршылася чаяпіццем і салодкімі падарункамі.

