Асноўнай мэтай з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм I, II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання і аховы правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Асноўнымі задачамі Установы з’яўляюцца:
- фарміраванне і развіццё асобы вучняў і выхаванцаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей;
- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай адукацыі, а таксама неабходных у далейшым для выбару прафесіі першасных ведаў і навыкаў;
- падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы прафесійна- тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
- фарміраванне навуковага светапогляду, маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу;
- ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дашкольнікаў і вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносінаў да асабістага здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;
- падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, працоўнай дзейнасці;
фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.