Тыдзень роднай мовы

Дата: 5 марта 2018 в 10:59
400 просмотров

з 19 па 23 лютага ў школе прайшоў тыдзень роднай мовы "Сэрцам роднага слова краніся". На працягу тыдня вучні наведалі школьны музей "Беларуская хатка", паказалі свае веды ў інтэлектуальна-пазнавальнай гульні "Размаўляем па-беларуску". Цікава прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Хатынь праз гады і лёсы". І вучні, і настаўнікі прынялі ўдзел у акцыі "Самыя прыгожыя беларускія словы", па выніках акцыі самымі прыгожымі беларускімі словамі ў школе атрымаліся "матуля" і "каханне". Вучні 9 класа правялі інтэрактыўнае апытанне "Нашы любімыя вершы на роднай мове".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.