Открытие акции "Наши дети"

Дата: 17 декабря 2023 в 20:21, Обновлено 17 декабря 2023 в 20:27
92 просмотра

Новы год – гэта час цудаў. Нездарма, ужо колькі год у нашай краіне праходзіць акцыя “Нашы дзеці”, якая дапамагае кожнаму паверыць у яго. З нецярпенне навучэнцы ДУА “Амбрасавіцкая базавая школа Шумілінскага раёна” чакалі адкрыцця свята, рыхтавалі віншаванні для гасцей. Не абыйшлося без традыцыйнага карагоду і сучаснай казкі аб электронных навагодніх цацках.

Дырэктар установы адукацыі Бабарэка Таццяна Мікалаеўна павіншавала ўсіх прысутных з адкрыццём акцыі і пажадала здзяйснення самых патаемных жаданняў.

На свята завіталі паважаныя госці з віншаваннямі і падарункамі. Галоўны спецыяліст Дарафеева Вольга Васільеўна ўручыла сертыфікат на суму две тысячы беларускіх рублёў ад аддзела па адукацыі Шумілінскага райвыканкама і штучную ялінку да навагодняга ранішніка. Старшыня Дабейскага сельвыканкама Іспянькоў Аляксей Іванавіч, кіраўнік АУС Шумілінскага РВК Навіцкі Леанід Анатольевіч таксама ўручылі навагоднія падарункі.

Калектыў і навучэнцы ўстановы адукацыі выказваюць шчырыя словы падзякі гасцям, стварыўшым сапраўднае свята.

Открытие акции "Наши дети"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.